Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.11.2017

Семінар-практыкум "Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры".

30 лістапада ў нашым дзіцячым садзе прайшоў семінар-практыкум для педагогаў:  
"Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры"

Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення, яго каштоўнасных
арыенціраў, мыслення і паводзін. Асаблівае значэнне ў выхаванні дзяцей надаецца
выхаванню пачуцця патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй,
у якой будзе пачуццё асабістай адказнасці за лёс Радзімы. 

Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы. "Хто я? Адкуль? "- рана ці позна дзеці задаюць гэтыя пытанні, і на іх трэба адказваць. Але так атрымліваецца, што мы самі, дарослыя, мала можам успомніць пра свае карані. А ці шмат мы ведаем народных песень, казак, танцаў, прыказак, прымавак, загадак, гульняў? Што мы можам перадаць у духоўную спадчыну дзецям? Як будуць захоўвацца лепшыя традыцыі і абрады? Чым будуць дзеці ганарыцца і з каго браць прыклад?  Гэтыя пытанні задаюць і шукаюць на іх адказы і бацькі, і педагогі. 

Cемінар-практыкум пазволіў пазнаёміць нашых педагогаў з сучаснымі падыходамі  далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, актуалізаваць веды  педагогаў па тэме: «патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў», выявіць ўласныя патэнцыйныя магчымасці для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці. 

У рамках мерапрыемства была паказана кампутарная прэзентацыя, былі прапанаваны,
для разгадвання педагогамі, крыжаванкі. І ўсё гэта каб пашырыць веды аб нацыянальнай
культуры беларусаў. Акрамя гэтага педагогі паспрабавалі сябе ў прыкладном мастацтве,
у вырабе беларускай народнай лялькі-абярэга. І вось, што ў нас атрымалася: