Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы - 21 лютага.

Якія цудоўныя назвы і словы,

 Якая цудоўная родная мова!

  І ўсё мілагучна для слыху майго:

   І звонкае "дзе", і густое "чаго".

                           П.  Панчанка

Навучанню дзяцей роднай мове, авалоданню яго багаццем надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. З гэтай мэтай у нашай дашкольнай установе стала традыцыяй праводзіць у групах дні роднай мовы. У працэсе сумеснай дзейнасці з выхаванцамі вырашаюцца задачы фарміравання ўстойлівага інтарэсу і станоўчага стаўлення да роднай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай, выхавання нацыянальнага светапогляду, развіцця элементарных навыкаў зносін на роднай мове.

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў нашым дзіцячым садзе асаблівая ўвага ў калектыве надавалася зносінам на роднай мове. У гэты дзень усе педагогі з самай раніцы імкнуліся прыцягнуць дзяцей да зносін на роднай мове. Прыйшоўшы ў дзіцячы сад і пачуўшы беларускую гаворку выхавальнікаў, малыя з вялікім задавальненнем пачыналі размаўляць на беларускай мове.

Педагогі пастараліся зрабіць гэты дзень незабыўным для дзяцей, выкарыстоўваючы разнастайныя формы і метады ўзаемадзеяння.

Самым любімым відам дзейнасці дашкольнікаў з'яўляецца гульня, і дзеці з вялікім задавальненнем разам са сваімі сябрамі гулялі ў беларускія народныя гульні "Гарлачык», «Яблынька», «Зайчык», "Шэры кот".

Але не толькі ў гульнях дзеці праявілі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы. Напрыклад, у другой малодшай групе выхавальнік Радкевіч Алена Яўгеньеўна разам са сваімі выхаванцамі падрыхтавала беларускую народную казку "Курка Рабка". Выхаванцы сярэдне-старэйшай групы наведалі міні-музей "Беларуская хатка" дзе для іх выхавальнік групы Радыгіна Вера Васільеўна правяла экскурсію і паведала дзецям адкуль рубаха да нас прыйшла.